„Гэта ніяк не назавеш справядлівым судовым разбіральніцтвам”



У Гародні працягваецца суд над Мікалаем Аўтуховічам і яшчэ 11-ю фігурантамі «справы Аўтуховіча». Усе яны абвінавачваюцца па 15-ці артыкулах Крымінальнага кодэкса. У студыі Госці Рацыі – публіцыст, праваабаронца Уладзімір Хільмановіч і праваабаронца Алесь Капуцкі. З імі размаўляў Міхась Андрасюк.

РР: Што можна сказаць пра гэты суд, пра гэтую справу? Прад’яўлены страшныя абвінавачванні. А як насамрэч?

Алесь Капуцкі: Я скажу так, пра які суд можна казаць у краіне, дзе першая асоба краіны кажа, што «иногда не до законов». Цяжка каментаваць такія сітуацыі, але я, як праваабаронца, скажу, што ёсць такое падставовае права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

РР: Чаго там не хапае, каб назваць гэтае разбіральніцтва, гэты працэс справядлівым?

Алесь Капуцкі: Само слова «справядлівы» азначае, што разбіральніцтва павінна быць публічным, у першую чаргу. І натуральна, што павінна адбывацца ў разумныя тэрміны. Колькі ўжо прайшло часу з моманту іхняга арышту? І там многія людзі хворыя. Нават інваліды ёсць. Для чаго іх трэба было трымаць у турме, калі можна было змяніць меру стрымання і трымаць пад хатнім арыштам. Па-другое, гэтае разбіральніцтва павінна быць незалежным і бесстароннім. У мяне, як у праваабаронцы і грамадзяніна краіны, узнікае пытанне: ці ў нас суды незалежныя, ці яны бесстароннія? Калі адказаць на гэтае пытанне, тады становіцца ўсё відавочным.

Цалкам размова:

Размаўляў Міхась Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя.