«Гэты шлях праходзяць многія, а разам — не страшна»
Марыя Калеснікава рыхтуецца да разгляду яе скаргі на прысуд у Вярхоўным судзе, аднак дата паседжання пакуль невядомая.
Бацька палітзняволенай Марыі Калеснікавай распавёў «Народнай Волі» пра ліст ад дачкі, які атрымаў на гэтым тыдні, а таксама падрабязнасці сустрэчы з ёй у СІЗА на Валадарскага.
У сваім апошнім лісце бацьку Марыя Калеснікава, асуджаная на 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму, напісала:
«За мяне не перажывай. Павер, што і калонія, і дарога туды мяне наогул не палохаюць. Паўсюль людзі. І многія з іх добрыя. Па-першае, гэты шлях, які я праходжу, праходзяць многія. А разам — не страшна».
6 верасня Менскі абласны суд асудзіў Марыю Калеснікаву на 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму і Максіма Знака, юрыста штаба Віктара Бабарыкі, — на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за нібыта спробу дзяржаўнага перавароту.
Беларускае Радыё Рацыя