„GFPS-Польшча” запрашае маладых беларусаў



Беларускія студэнты, магістранты, а таксама моладзь з вышэйшай адукацыяй да 26 гадоў могуць рэалізаваць уласныя навуковыя праекты ў Польшчы.

Навукова-культурнае аб’яднанне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўжо некалькі год дапамагае ажыццявіць свае мары нашым грамадзянам.

Пачаць навучанне сёлетні набор зможа ад кастрычніка, якое працягнецца да лютага 2017. Кажа прадстаўніца аб’яднання „GFPS-Польшча” Марыя Колб:

– Для беларусаў такіх магчымасцяў няшмат. Ёсць „Эразмус”, які дазваляе паехаць на семестр у нейкую краіну, мы ёсць. Прадастаўляем студэнтам больш магчымасцяў развівацца самастойна, то бок развіваць свой праект, тое што ён хоча рабіць, у адрозненні ад „Эразмуса”. Трэба толькі напісаць добры матывацыйны ліст, напісаць добры праект, які ты хочаш рэалізаваць падчас семестру ў Польшчы ды пацвердзіць валоданне польскай мовай.

Жадаючыя могуць зайсці на сайт аб’яднання, дзе можна запоўніць заяўку на ўдзел у гэтай навуковай праграме. Заяўкі прымаюцца да 31-га кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня