«Гістарычная школа»: старажытны Менск
Цыкл лекцый ”Гістарычная школа” распачаўся ў сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы.
Пра гісторыю Менска распавядаў ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў:
– Бліскучы росквіт Менска дзякуючы каралеве Боне. Яна зрабіла валочную памеру, і гэта настолькі падняла нашу эканоміку, што нават не параўнаць. І Бона ўвяла сістэму ваяводскіх гарадоў. І вось дзякуючы ёй Менск стаў упершыню вялікім адміністрацыйным цэнтрам. Узнікла Менскае ваяводства. І менавіта ў часы Боны перабудавалі горад капітальна і змянілі яго цэнтр.
Алег Трусаў у свой час браў удзел у археалагічных раскопках Менска. Цыкл лекцый пачаўся з гісторыі беларускай сталіцы, неўзабаве пройдуць лекцыі, прысвечаныя Наваградку і Лідзе.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара
