«Гістарычная школа» на чале з Алегам Трусавым
У Менску на сядзібе Таварыства беларускай мовы адбылася чарговая лекцыя. «Спадчына Радзівілаў: Мір і Нясвіж».
Кажа Алег Трусаў:
— Ну, я лічу, што спадчыну Радзівілаў трэба глядзець разам. Толькі, паглядзеўшы два палацы, можна параўнаць. Але аднаўленне гэтых замкаў паказала ўсяму свету што мы — еўрапейская нацыя. Першыя 10 гадоў улада ніякіх рэстаўрацыі не рабіла, яна думала ў Крамлі кіраваць, а потым сітуацыя памянялася, што яны не пашкадавалі вялікіх грошай, гэтыя два замкі паказалі, што мы менавіта еўрапейская нацыя.
У краіне паступова рэалізуецца праграма “Замкі Беларусі”. Рэстаўрацыйныя працы, кансервацыя руін, стварэнне музейных экспазіцый вядуцца ў Лідзе, Наваградку, Крэве, Любчы, Гародні, Гальшанах.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск