Гістарычныя могілкі Беларусі могуць стаць турыстычнымі аб’ектамі
Гістарычныя могілкі Беларусі могуць стаць паўнавартаснымі турыстычнымі аб’ектамі.
Такія мажлівасці прадставіла сябра грамадскай арганізацыі «Гісторыка» Таццяна Пятрова:
– Галоўная праблема – гэта адсутнасць разумення вартасці могілак. Адсутнасць разумення могілак як прасторы, якая таксама ўплывае на жыццё грамадства. Усё ж такі культура памяці яшчэ не на дастаткова развітым узроўні.
Беларускія могілкі праз сваю каштоўнасць маюць патэнцыял паркава-музейных месцаў, дзе мажліва новае пераасэнсаванне чалавечай памяці.
Беларускае Радыё Рацыя