Гісторык прапанаваў новы брэнд Гародні



Гарадзенскі гісторык Мечыслаў Супрон стварыў праект новага брэнду Гародні.

Лагатып ужо адпраўлены на конкурс па якім павінна адбыцца галасаванне:

– Я выклаў праект брэнда Гародні ў якім адлюстраваныя элементы. Асноўным элементам з’яўляецца стылізаваная ў поліганальным стылі выява аленя св. Губерта. Яна размаляваная ў ярка светла-сіні з зялёным адценнем да цёмна-сіняга. Унізе я размясціў надпіс „Hrodna”.

Па яго словах, колеры лагатыпа былі абраны не выпадкова:

– Бірузовым колерам пафарбаваны дах фарнага касцёла. Таксама ён прысутнічае ў элементах аздаблення Барысаглебскай царквы, якія ў маёлікавай плітцы найбольш прыгожы элемент аздаблення сцен, чатырохпялёсткавыя кветкі менавіта такога колеру.

Чакаецца, што Гарадзенскі гарвыканкам будзе разглядаць і ацэньваць прапановы з улікам меркавання створанай рабочай групы з прадстаўнікоў выканкама, гісторыкаў, профільных ВНУ ды грамадскіх тураб’яднанняў. Рашэнне будзе агучана цягам бліжэйшых месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня