Гісторыка Ігара Кузняцова судзяць за рэпосты
У дачыненні да гісторыка, даследчыка масавых рэпрэсій Ігара Кузняцова пачаўся суд за рэпосты ў сацыяльных сетках паводле артыкула19.11 КаАП. У той жа дзень Кузняцова звольнілі з БДУ — не працягнулі кантракт пасля 23 гадоў працы.
Паводле кандыдата гістарычных навук, дацэнта БДУ Ігара Кузняцова, адзін неабыякавы грамадзянін па прозвішчы Прохараў за паўтара месяца напісаў на навукоўца 17 заяваў у міліцыю. 27 кастрычніка адбылося судовае паседжанне. Суддзя адразу паведаміла, што матэрыялы накіраваныя на дапрацоўку ў Савецкае РУУС. Пакуль невядома, калі адбудуцца наступныя судовыя паседжанні па скаргах Прохарава.
Беларускае Радыё Рацыя
