Гісторыка Супрона турбуе лёс канструктывізму ў архітэктуры Гародні
Гарадзенскі гісторык Мечыслаў Супрон занепакоены лёсам будынкаў 30-х гадоў ХХ стагоддзя, якія ўлады Гародні плануюць знесці.
Распавядае Мечыслаў Супрон:
– Гэты раён адметны тым, што тут захаваліся практычна ў сваім першапачатковым выглядзе 7 драўляных двух- і трохпавярховых дамоў у стылі драўлянага канструктывізму. Яны былі пабудаваны ў 1930-х гадах і адносіліся да школы, якая стаіць побач. Тут жылі ў асноўным настаўнікі, якія працавалі ў гэтай школе. У асноўным гэта былі настаўнікі, якія прыязджалі сюды з Польшчы.
На думку гісторыка, адным з першых пойдзе пад знос будынак на вуліцы Асіпенкі:
– Прынамсі тое, што гэты дом ідзе пад знос, было вядома ўжо даўно, бо ён непрыватызаваны. Усім іншым 6 дамам з настаўніцкай калоніі, наколькі мне вядома, у бліжэйшы час нічога не пагражае, бо знаходзяцца ў чыёйсьці прыватнай уласнасці.
Гісторык лічыць, што падобны лёс чакае будынак у Новым Свеце, на рагу вуліц 17 верасня і Валковіча. Мечыслаў Супрон упэўнены, што да канца 2019 года гэты будынак таксама знясуць гарадзенскія ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня