Гісторыкі ды краязнаўцы Гародні стварылі інтэлектуальны клуб



Гарадзенскія гісторыкі і краязнаўцы стварылі ў Гародні новы інтэлектуальны клуб «Паходня Ісціны».

На першым пасяджэнні ў бібліятэцы імя Макаёнка прысутнічалі такія вядомыя краязнаўцы і гісторыкі як Віталь Карнялюк і Вячаслаў Швед, Генадзь Семянчук і Алесь Госцеў. Для апошняга стварэнне такога клубу з’яўляецца гістарычнай падзеяй.

Першае пасяджэнне і дыскусія ўдаліся і гэта найбольшы гонар для мяне. Пачатак нашага клуба вельмі важны для мяне па жыцці, бо сёння маё жыццё набліжаецца ўжо да пэўнага выніку. Таму для мяне асабіста вельмі важна, куды гэта будзе накіроўвацца далей. І калі я бачу, што нейкія мае высілкі хаця б проста выклікаюць водгук, зацікаўленасць, нават калі будуць аспрэчваць, крытыкаваць, гэта ўжо гаворыць пра тое, што я жыву недарма.

Гісторыка і археолаг Генадзь Семянчук лічыць “Паходню Ісціны” прыступкай да вольнай Беларусі.

Я зараз прыхільнік пазіцыі, што любая ініцыятыва грамадскага не палітычнага характару, набліжае нас да Беларусі.

На першай сустрэчы гісторыкі і краязнаўцы абмяркоўвалі дату ўспамінаў Гародні ў летапісах і тое, што першай датай ўзгадкі горада ёсць не 1128-мы, а – 1127 год. Наступнае пасяджэнне “Паходні Ісціны” будзе прысвечана Зосьцы Верас і пройдзе праз тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня