Гісторыя гарадзенскага піва ад Андрэя Вашкевіча
Гісторык і краязнаўца Андрэй Вашкевіч распавёў гарадзенцам у «Гарадзенскай мастацкай пляцоўцы» пра гісторыю піва і бровараў на Гарадзеншчыне.
Прысутныя даведаліся, калі ў Беларусі з’явіліся першыя бровары і хто быў іх уладальнікам.Сустрэчу пра піва арганізавала «Гарадзенская піўная ліга», што была арганізавана некалькі месяцаў таму.
Пра сустрэчу распавядае адзін з яе арганізатараў Кірыл Мішын: — Мы хочам паказаць, што свет піва ўвогуле вельмі-вельмі багаты. Мы паказваем гэта нашым людзям, якія прыходзяць на нашы сустрэчы. На гэтай сустрэчы мы гаварылі пра гарадзенскае піва.
Андрэй Вашкевіч:
— Першыя гарадзенскія піваварні з’явіліся ў XVI стагоддзі. Больш дакладную інфармацыю мы маем ужо з XVIII стагоддзя, з канца XVII. Мы ведаем, што былі як прыватныя півавары, так і яўрэйскія півавары і броварамі валодалі розныя манаскія ордэны. Вось Гарадзенскі бровар — гэта ўжо новы, іншы, этап піваварства, гэта ўжо прамысловая вытворчасць піва.
Гарадзенскі бровар быў зачынены амаль 10 год таму, у 2007 годзе. А на сустрэчы кожны прысутны мог пакаштаваць гарадзенскае крафтавае піва, што робіць гарадзенскі півавар Андрэй Кізюкевіч.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня