Гісторыі катаванняў у Беларусі: суд непазбежны



“Белая кніга правасуддзя” апублікавана ў Беларусі, каб увесь свет ведаў аб катаваннях і пераследах мірных пратэстоўцаў. У кнігу ўвайшлі 139 публікацый беларускіх СМІ. Расповеды пацярпелых з выдання агучылі акцёры-купалаўцы, якія пакінулі Нацыянальны акадэмічны тэатр у знак пратэсту супраць гвалту:

Я ведаю зараз, што жыву ў краіне, дзе можна не даехаць ад дома да работы. Могуць загрэбсьці любога. Я баюся не столькі за сябе, колькі за сваіх родных, блізкіх.

– Перажыць гэта вельмі цяжка. На Акрэсціна было проста пекла.

– Не ведаю, як гэтыя людзі жывуць у сваіх сем’ях, яны ўсе хавалі свае твары, таму што ведаюць, што будзе суд і іх будуць судзіць. І асабіста я выступлю на гэтым судзе. 

Cпампаваць «Белую кнігу правасуддзя» ў фармаце PDF (па-руску) можна на сайце офісу „Беларусь у фокусе”. Анлайн-прэзентацыя «Белая кніга правасуддзя» даступна на Youtube-канале Press Club Belarus.

Беларускае Радыё Рацыя