Гісторыя медычнай Гародні



Гісторык і краязнаўца Віктар Кірэеў і медык Уладзімір Пруднікаў распавялі ў гарадзенскай “Краме Ц” пра гісторыю медычнай Гародні. Медыцына ў горадзе ад часоў каралевы Боны і да сённяшніх дзён, цікавыя гісторыі і факты, расповед пра першую беларускую аптэку, першую медычную ВНУ Беларусі ды першую хірургічную аперацыю з дапамогай лазернага абсталявання – гэта толькі некаторыя цікавыя адметнасці сустрэчы. Распавядае Віктар Кірэеў:

Сярод нейкіх з’яў ці падзей медыцынскай гісторыі для аднаго горада хапіла б і адной з іх. А мы маем у Гародні цэлы шэраг: першая найстарэйшая аптэка, першы шпіталь, які паўстаў на беларускіх землях, смерць караля Стэфана Баторыя і першае анатамічнае ўскрыццё.

Уладзімір Пруднікаў:

У нас было дастаткова шмат знакамітых лекараў, якія пакінулі пасля сябе і адпаведную спадчыну. Гэта, напрыклад, лекар Тальгейм, які пакінуў свой дом на скрыжаванні цяперашніх вуліц Леніна і Карбышава. Гэта таксама і лекар Заменгоф, які вядомы ва ўсім свеце як стваральнік мовы эсперанта.

А сёння ўвечары ўсе жадаючыя змогуць дакрануцца да гісторыі горада падчас адмыслова арганізаванай экскурсіі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня