Гісторыя навагодняй цацкі – у Пінскім музеі



У Пінску ў Музеі Беларускага Палесся можна даведацца гісторыю навагодніх цацак. Для дзяцей музей распрацаваў інтэрактыўны занятак «Гісторыя навагодняй цацкі». Удзельнікам прадставяць цацкі сярэдзіны XX стагоддзя, цікавыя фотаздымкі, паштоўкі.

Акцыя працягнецца да 20 студзеня.

«Па навагодніх цацках можна ўбачыць і гісторыю нашага жыцця», — кажа збіральнік святочных упрыгожванняў Міхаіл Грыцэвіч:

— Цацкі паказваюць дух часу: тут можна пабачыць мноства зорачак, касманаўтаў з эпохі палётаў у космас. Нашы цацкі — героі казак, якімі ўпрыгожвалі навагоднія ялінкі нашы бацькі, нашы дзядулі і бабулі. Тут сабраныя тэматычныя цацкі 50 – 60-х гадоў.

Акрамя знаёмства з рарытэтнымі навагоднімі цацкамі, удзельнікі музейных заняткаў атрымаюць магчымасць самастойна вырабіць упрыгожанне з дапамогай нетрадыцыйных і цікавых тэхналогіяў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск