Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off зноў будуць судзіць



Стала вядома, што над Уладзіславам Плюшчавым 10 лістапада адбудзецца суд па новай крымінальнай справе.

Гэтым разам музыку вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч.3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Справу будзе разглядаць суддзя Фрунзенскага раёна Менска Андрэй Млечка.

Нагадаем, 4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі за паклёп і абразу прадстаўніка ўлады. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў і канфіскавалі яго асабісты аўтамабіль.

Падтрымаць Уладзіслава грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Уладзіслаў Яўгенавіч Плюшчаў/

Вясна