Глеб Вайкуль: у Торуні адчуваем падтрымку і салідарнасць
Грамадскі актывіст Глеб Вайкуль ладзіць палітычныя акцыі ў Торуні з 2019 году. У мінулым сябра Рады Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, Глеб працягнуў сваё змаганне з несправядлівасцю і пасля змушанага пераезду ў Польшчу. Першая акцыя ў Торуні была прысвечаная тэматыцы інтэграцыі Беларусі і Расеі.
Пасля жнівеньскіх фальсіфікацый выбараў і наступным за імі тэрорам з боку уладаў Беларусі, акцыі пачаліся адбывацца кожную нядзелю а 12-й гадзіне пад помнікам Каперніка. Актывісты ўздымаюць актуальныя пытанні, якія датычаць Беларусі. У акцыях таксама бяруць удзел неабыякавыя палякі.
Глеб Вайкуль кажа, што маладыя беларусы Торуня цэлы час адчуваюць падтрымку і салідарнасць з боку польскага грамадства і ўладаў:
Кастусь Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
фота Marek Krupecki