Глядзім #нобельразам!



Дзяржаўныя беларускія тэлеканалы адмовіліся ад трансляцыі ўручэння Святлане Алексіевіч Нобелеўскай Прэміі. Фунцкыянеры спаслаліся на адсутнасць сродкаў і занятасць сеткі вяшчання. У адказ грамадскасцю быў арганізавны флэшмоб па супольным праглядзе ўрачыстасцяў #нобельразам. У Менску на прагляд запрашае Арт-Сядзіба. Гаворыць  каардынатар Арт-Сядзібы Павал Белавус:

– Мы вырашылі зрабіць паказы і самой лекцыі, і цырымоніі ўзагароджання. З’явіліся ўжо спасылкі на трансляцыю лекцыі Алексіевіч і цырымонію ўзнагароджання. Ужо зараз сябрам можна кідаць гэтыя спасылкі.

7 і 10 снежня Арт-Сядзіба разам з моўнымі курсамі “Мова Веда” запрашае а 19.30 на святочны прагляд. Кожны жадаючы зможа азнаёміцца і набыць беларускамоўныя выданні Святланы Алексіевіч. Менавіта Алексіевіч стала першай лаўрэаткай Нобелеўскай Прэміі з беларускім грамадзянствам.

На старонцы Беларускага Радыё Рацыя 7-га снежня таксама будзе ісці анлайн трансляцыя лекцыі нобелеўскай лаўрэаткі  і цырымонія ўручэння ўзнагароды, якая адбудзецца 10-га снежня.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Вадзіма Заміроўскага