„Глядзім расейскія тэлеканалы. Мы да іх прывыклі”



Тэлебачанне і мясцовая перыёдыка. Такія крыніцы атрымання інфармацыі абіраюць берасцейцы апытаныя на цэнтральных вуліцах гораду. Да расейскіх тэлеканалаў у большасці сфармавалася ўстойлівая звычка, яны лічаць іх больш праўдзівымі, чым беларускія. З мясцовай перыёдыкі, як вынікае з апытання, папулярнасцю карыстаюцца “Вячэрні Брэст” і “Брэсцкі кур’ер”. Жыхары горада над Бугам распавялі, чаму яны аддаюць перавагу той ці іншай крыніцы інфармацыі:

Кожны дзень “Еўраньюс” уключаю. Расейскія каналы часам гляджу з бацькамі. Але цяжка ад іх робіцца. Еўрапейскія недзе пасярэдзіне паміж імі.

– Інтэрнэт. Большую частку волнага часу там праводзім. Газеты сёння сталі не так запатрабаванымі.

– “Расея 24”. Мы так прывыклі, нам так зручна.

– У асноўным гэта інтэрнэт і мясцовыя газеты, гэта “Брэсцкі кур’ер”, тая ж самая “Заря”.

– У першую чаргу гляджу „Расію”. Таксама НТВ, СТВ, “Культура”. Мне здаецца, што расейскія каналы больш адкрытыя.

А берасцейская моладзь не глядзіць тэлебачанне, а інфармацыю атрымоўвае з інтэрнэту. У той жа час старэйшае пакаленне не навучылася карыстацца інтэрнэт-крыніцамі, таму або чытае мясцовую прэсу, або глядзіць звычайны пакет беларускіх і расейскіх тэлеканалаў, рэдка – замежныя тэлеканалы па спадарожнікавым тэлебачанні.

Беларускае Радыё Рацыя