Глыбачане: дыктатура не можа перамагчы



У Глыбокім 11 верасня адбылося 8 судоў над пратэстоўцамі. Працэсы вялі суддзі Глыбоцкага раённага суда Людміла Вашчанка і Андрэй Тарасевіч. Дзве жанчыны атрымалі папярэджанні, астатнія – штрафы ад 2 да 8 базавых велічыняў. Аляксандру Шарабайку суддзя Андрэй Тарасевіч прысудзіў 7 сутак арышту, а на абскарджанне прысуду даў толькі 5 сутак. Вадзіму Хлусу ён таксама прысудзіў 5 сутак адміністрацыйнага арышту.

Як кажуць прыхільнікі пераменаў з Глыбокага, такім чынам незадаволенасць народа ўлада ўсё адно не спыніць:

– Дыктатура не можа перамагчы, яна заўжды сканчаецца, заўжды. Раней ці пазней яна скончыцца, проста хацелася б раней, каб мы не апынуліся зусім ужо на дне.

Людмілу Барэйку міліцыянты забралі ў Глыбоцкі РАУС для дачы тлумачэнняў адразу пасля суда Аляксандра Шарабайкі. Хоць ёй была прызначаная там сустрэча на пазнейшы час. Яе пакінулі там да панядзелка. Яраслаў Берніковіч таксама 11 верасня быў выкліканы ў Глыбоцкі РАУС і застаўся там.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя