Глыбачане салідарныя з героямі



13 верасня ў Глыбокім людзі падтрымалі «Марш герояў» і былі салідарныя са сваімі землякамі, якіх напярэдадні арыштавалі.

На цэнтральную плошчу выйшла каля 40 чалавек, яны сталі ў ланцуг салідарнасці. Мінакі і аўтамабілісты віталі іх, а двое міліцыянтаў каля глыбоцкага райвыканкама здымалі на камеру тое, што адбывалася.

Нагадаем, у пятніцу 11 верасня на суткі ў Глыбокім былі затрыманыя Людміла Барэйка і Яраслаў Берніковіч, калі іх выклікалі ў Глыбоцкі РАУС. У той жа дзень суддзя Глыбоцкага раённага суда Андрэй Тарасевіч прысудзіў яшчэ 5 сутак арышту Вадзіму Хлусу і 7 сутак Аляксандру Шарабайку.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя