Глыбоцкіх журналістаў аштрафавалі за відэасюжэт пра дом без капрамонту



Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача суд прызнаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ.

Незалежных журналістаў судзілі за сюжэт, паказаны на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат», дзе апавядалася пра дом № 142 па вуліцы Леніна ў Глыбокім.

Суддзя Людміла Вашчанка пастанавіла пакараць Таццяну Смоткіну штрафам памерам 25 базавых (575 рублёў), а Змітра Лупача — на 30 базавых (690 рублёў).

Справу супраць журналістаў ініцыяваў мясцовы аддзел КДБ. Менавіта адтуль далі распараджэнне разабрацца, якім чынам інфармацыя пра пяціпавярховік, у якім 40 гадоў не было капрамонту, трапіла на тэлеканал «Белсат».