Глыбоцкія сябры прафсаюза РЭП падтрымалі Ігара Комліка



Глыбоцкія сябры незалежнага прафсаюза РЭП даслалі паштоўку Ігару Комліку і падтрымалі яго.

2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакументаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Г. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Ігар Комлік заставаўся пад вартай. 

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем. Паводле праваабаронцаў, пачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.

У падтымку прафсаюзных лідараў выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Беларускае Радыё Рацыя