Глыбоцкія ўлады супраць гістарычных назваў вуліц



Глыбоцкія ўлады не дазволілі размясціць на галоўных вуліцах горада шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц. З такой прапановай звярнуліся да іх грамадскія актывісты горада, сабраўшы дзясяткі подпісаў жыхароў.

2015-05-21_smotkina_shyldy

На думку Змітра Лупача, адмова ўладаў звязаная з тым, што ініцыятыва сыходзіла ад грамадскіх актывістаў, а не ад іх.

– Падобныя выпадкі былі – у 2008 годзе да 90-х угодкаў БНР мы павесілі шыльду на доме ў гонар Дуж-Душэўскага. Але яна правісела толькі два дні. Улады знялі яе, сказалі, што няма дазволу. Прайшло чатыры гады, і яны павесілі яе ўжо самі. Улады не хочуць, каб ініцыятыва сыходзіла ад нас.

Зміцер Лупач усё ж спадзяецца на тое, што з цягам часу шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц у Глыбокім з’явяцца, бо ў некаторых гарадах Беларусі такая практыка ёсць.

inicyjatyva_1

Актывісты не збіраюцца абскарджваць рашэнне райвыканкама ў вышэйшых інстанцыях, а будуць з дапамогай СМІ прапагандаваць гістарычныя назвы сярод насельніцтва горада.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара