Год таму берасцейцы зладзілі карагод на дарозе: па гэтай справе асуджаны ўжо 81 чалавек



13 верасня 2020 года падчас акцыі пратэсту у Брэсце людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам. Пасля гэтага была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, а 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі. Ужо асуджаны 81 чалавек. Агулам ім прысудзілі: 66,5 года «хіміі»; 63,5 года «хатняй хіміі»; 7 гадоў і 7 месяцаў калоніі. Паведамляе Праваабарончы Цэнтар “ Вясна”.

Беларускае Радыё Рацыя