Год таму не стала Юрыя Варонежцава
Год таму не стала кандыдата тэхнічных навук Юрыя Варонежцава. Навуковец быў вядомы тым, што падчас дэпутацтва ў Вярхоўным Савеце СССР адказваў за распрацоўку праграмы пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Пра Юрыя Варонежцава згадвае ягоны паплечнік, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Віктар Карняенка:
– Я б яго ахарактарызаваў як чалавека дамоваздольнага. Калі прыйшлі працаваць на з’ездзе ў Вярхоўны Савет, то як чалавека-прафесіянала. Асабліва я б адзначыў яго такі чынны ўдзел у расследаванні Чарнобыльскай катастрофы ў якасці адказнага сакратара камісіі Вярхоўнага Савета па расследаванні прычын і наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і як аднаго з распрацоўшчыкаў Закона аб сацыяльнай дапамозе чарнобыльскім ахвярам. Чалавек, які добра разумеў, што такое атамная энергетыка і яе шкоду.
Экс-дэпутат Вярхоўнага савета СССР Юрый Варонежцаў памёр ад раку позна ўвечары 20 кастрычніка 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя
