Год таму ў Менску развіталіся з Аляксандрам Тарайкоўскім
Год таму, 15 жніўня 2020 года, тысячы беларусаў развіталіся з Аляксандрам Тарайкоўскім — мірным дэманстрантам, застрэленым сілавікамі падчас паслявыбарчых пратэстаў. Яму было 34 гады.
Забойства адбылося на вуліцы Прытыцкага ў раёне станцыі мэтро «Пушкінская». Неўзабаве на месцы гібелі Тарайкоўскага з’явіўся стыхійны мемарыял, які неаднаразова знішчалі камунальныя службы. Надпісы «Не забудзем» на ходніках побач засыпалі соллю, ставілі на месца стыхійнага мэмарыялу смецьцевы бак. Прынамсі пяць чалавек асудзілі за аднаўленьне народнага мэмарыялу. Праз год пасля забойства вінаватыя ў смерці дэманстранта застаюцца невядомымі і беспакаранымі.