Гогаль звычайны – птушка 2016 году
Пра гэта паведаміў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі „Ахова птушак Бацькаўшчыны” Андрэй Абрамчук. Для папулярызацыі ведаў пра гэтую птушку цягам году адбудзецца шэраг сустрэч і конкурсаў. Арнітолаг распавёў пра асаблівасці такога віду качкі на тэрыторыі Беларусі:
– Гэта незвычайная качка, бо гняздіцца ў дуплах дрэваў. У свой час яна была занесена ў „Чырвоную кнігу”. Зараз яна не ў „Чырвонай кнізе”, але ўсё адно досыць рэдкая. Адна з прычын – гадаванне птушанят звязана з наяўнасцю дуплістых дрэваў каля вадаёмаў, а іх не так шмат. Таму ёсць праблемы ў гэтага віда птушак.
Асноўныя месцы гнездавання такога віду птушкі знаходзяцца на поўначы Беларусі. У Берасцейскай вобласці птушка добра прадстаўлена ў 30 кіламетрах ад Берасця – бліз ракі Страдзеч.
Беларускае Радыё Рацыя