Голы кіроўца пратараніў у Віцебску прыпынак



У Віцебску супрацоўнікі ДПС ДАІ затрымалі п’янага кіроўцу, які здзейсніў ДТЗ. Відэа затрымання з’явілася ў сацыяльнай сетцы „Вконтакте”. Пра падрабязнасці здарэння БЕЛТА паведаміў часовы выканаўца абавязкаў начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

[youtube id=”MccSXWUtkHw”]

„ДТЗ адбылося сёння а 13.45  у Віцебску па вул. Зеленагурскай. Аўтамабіль „Форд” урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. На шчасце, у той момант на там нікога не было. Відавочцы гэтага здарэння спынілі аўтамабіль хуткай дапамогі, які праязджаў міма, а таксама выклікалі нарад ДАІ. Калі нашы супрацоўнікі прыбылі, кіроўца „Форда” выйшаў з „хуткай” голым. Ці быў ён у такім стане за рулём, нам пакуль не вядома. Яго адзенне знойдзена на вуліцы. Мужчыну затрымалі і завезлі ў аддзел”, – кажа Аляксандр Казючыц.

1483455293_o3bs1ery4ao

Пра тое, ці быў кіроўца ў свядомасці, якім апынуўся 28-гадовы жыхар Віцебска, пакуль нічога не паведамляецца, як і тое, ці быў ён у стане алкагольнага ап’янення або пад уздзеяннем псіхатропаў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

5_vitebsk_golyy_na_ford_snes_ostanovku_20170103