Гомель адразу пасля аварыі на ЧАЭС: начальства ўцякае, дзеці маршыруюць



У Беларусі згадваюць падзеі, звязаныя з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.  Людзі, якія жылі ў гарадах і пасёлках, пацярпелых ад тэхнагеннай катастрофы, упэўненыя: улады дзейнічалі бездапаможна, бязглузда і нават злачынна. Адразу пасля аварыі ў зоне выкіду радыяцыі праводзіліся першамайскія дэманстрацыі з удзелам школьнікаў.

Згадвае Ірына Іванова, якая падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС і адразу пасля яе жыла ў Гомелі:

– Гомельскае партыйнае кіраўніцтва часткова паўцякала, часткова выправіла сваіх дзяцей як мага далей з горада. У той жа час рыхтаваліся да першамайскіх святаў, і на плошчы праходзілі папярэднія рэпетыцыі. Школьнікаў зганялі, каб рэпеціраваць парад працоўных…

Нагадаем, што першае афіцыйнае паведамленне пра аварыю на Чарнобыльскай Атамнай электрастанцыі прагучала толькі праз два дні пасля катастрофы, 28 красавіка.

Беларускае Рады Рацыя