Гомель і Чарнігаў развіваюць супрацу ў галіне турызму
Гомель і Чарнігаў будуць развіваць супрацоўніцтва ў галіне турызму. Адпаведнае пагадненне падпісанае паміж Чарнігаўскай абласной адміністрацыяй і Гомельскім абласным выканкамам.
Чарнігаў быў і застаецца адным з найбольш папулярных украінскіх гарадоў у беларусаў, асабліва – у жыхароў Гомельшчыны. Пры гэтым большасць нашых землякоў не мае ніякага ўяўлення пра гістарычныя помнікі суседняй Сівершчыны.
Больш поўнай статыстыкай, якая характэрызуе мэты наведвання Чарнігаўскай вобласці беларусамі, валодае маркетолаг у галіне турызму Алена Коваль:
– З якой мэтай да нас едуць замежныя турысты? Па-першае, 38% – з мэтай адпачынку. 34% – наведаць сяброў і родных. І, як не дзіўна, 16% – каб наведаць культурныя аб’екты і экскурсіі. 15% – шопінг.
Згодна той жа статыстыкі, беларусы займаюць абсалютнае першае месца сярод замежнікаў, якія наведваюць Чарнігаў.
Беларускае Радыё Рацыя