Гомель пазбавіўся яшчэ аднаго гістарычнага будынку



У гістарычным цэнтры Гомеля разбурылі драўляны будынак канца ХІХ века. Узор гарадской архітэктуры з разбянымі ліштвамі па адрасе Валатаўская, 20 не паспеў атрымаць ахоўны статус у Міністэрстве культуры.

Архітэктар Сяргей Ляпін заўважае, што ўся вуліца Валатаўская неўзабаве будзе забудаваная шматпавярховікамі.

– Паводле генеральнага плану, уся вуліца Валатаўская ў перспектыве будзе мець шматпавярховую забудову. І на сёння з той гістарычнай забудовы, якая там яшчэ захоўвалася 10 год назад, а гэта масіў драўляных і цагляных дамоў пачатку 20 стагоддзя, засталося літаральна чатыры старыя будынкі.

5pz8yvcaey0

Гомельскія краязнаўцы спадзяюцца, што гарадскія ўлады паспрыяюць у захаванні пазасталых гістарычных дамоў з вуліцы Валатаўской. У прыватнасці, сядзібы 1910 года пабудовы па адрасе Валатаўская, 22, якая належыла да рэвалюцыі 1917 года буйному лесапрамыслоўцу.

Беларускае Радыё Рацыя