Гомель: суды за зачыненымі дзвярыма



За ўдзел у “Маршы міра і незалежнасці”, які праходзіў у Гомелі 30 жніўня, гомельцу Дмітрыю Лукомскаму прысудзілі 10 сутак. Такое рашэнне вынес суд Чыгуначнага раёна. Пасяджэнне праходзіла за зачыненымі дзвярыма. Тых, хто прыйшоў падтрымаць Дзмітрыя Лукомскага, у залю суда не ўпусцілі.

– Мы спрабавалі трапіць на суд. Ніхто не паведамляў, дзе ён будзе праходзіць. Яго пачалі на 10 хвілін раней за зачыненымі дзвярыма. Супрацоўнік міліцыі нас не ўпускаў туды. За 10 хвілін выдалі 10 сутак. Я так разумею, ніякіх сведчанняў сведак яны не разглядалі. Дробныя гадасці сістэмы. Ад памочнікаў суддзяў, сакратароў, якія рабілі выгляд, што не ведаюць, што тут праходзіць пасяджэнне. Трымалі на ўваходзе. Да таварыша маёра, які іх тут пакрывае і апякуе.

Раней Дмітрыя Лукомскага затрымлівалі 11 жніўня, пасля чаго моцна збілі ў Цэнтральным РАУСе.

Беларускае Радыё Рацыя