Гомель: сваякі гадзінамі дзяжураць каля судоў і ІЧУ



Паводле неафіцыйнай інфармацыі, колькасць затрыманых у Гомелі за два дні пратэстаў складае больш за 500 чалавек.

Сваякі дзяжураць гадзінамі каля судоў і ізалатяра часовага ўтрымання, каб атрымаць інфармацыю пра сваіх родных:

– Цэлы дзень паміж судамі ездзіў. Усім да лямпачкі! Не, каб вывесіць спіс, каго затрымалі, але нікому няма справы.

– З вечара мы чакалі да раніцы выніку. З раніцы пачалі тэлефанаваць.

– Тут сябар знаходзіцца. Проста на рагу стаяў на Савецкай і глядзеў. Радаваліся вынікам выбараў. Проста пад’ехаў аўтазак. Забралі двух нашых сяброў. Аднаму далі дзесяць сутак, другому – 40 базавых і дзесяць сутак.

Сваякі затрыманых сцвярджаюць, што месцаў у ізалятары ўжо не хапае, а таму затрыманых могуць накіроўваць у СІЗА.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель