Гомель застаўся без дэмакратычных жанчын-кандыдатаў



У абласным цэнтры не знайшлося ахвотных жанчын для ўдзелу ў парламенцкай кампаніі. Гэта адзначыла намесніца старшыні Руху «За свабоду» Галіна Скараход:

— Актыўнасць жанчын па Гомельскай вобласці, я маю на ўвазе кандыдатак, вельмі нізкая. Нягледзячы на тое, што тут добра прадстаўленыя такія буйныя палітычныя партыі, як АГП, рух «За свабоду», Беларуская хрысціянская дэмакратыя. На жаль, мы не змаглі загітаваць аніводнай жанчыны, якая вылучылася б ад Гомеля, па гомельскіх акругах. 

Гомель складаецца з шасці выбарчых акругаў. На пяці з іх балатуюцца кандыдаты ад дэмакратычнай супольнасці. Усе згаданыя кандыдаты – мужчыны.

Беларускае Радыё Рацыя