Гомельскага актывіста не выпусцілі пасля арышту
14 гадоў таму
Сёння скончыўся тэрмін адміністрацыйнага арышту ў гомельскага грамадскага актывіста Васіля Палякова, які быў затрыманы 1 лістапада. Аднак на свабоду яго не выпусцілі.
3 лістапада суд прызначыў яму 15 сутак арышту за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Арышт Васіль адбываў у ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі.
Сёння яго завезлі ў РАУС, а адтуль зноў адправілі ў ІЧУ. Гэта азначае, што яго зноў затрымалі альбо па іншай адміністрацыйнай справе, альбо па крымінальнай, піша „Гомельская Вясна”.