Гомельскага фрылансера пераследуюць за праўду



Гомельскага фрылансера Кастуся Жукоўскага пераследуюць за сацыяльныя сюжэты. Да адміністрацыйных пратаколаў за незаконны выраб інфармацыі, непадпарадкаванне міліцыі і абразу дадалося яшчэ пазбаўленне пасведчання кіроўцы тэрмінам на 1 год.

Фармальная прычына пазбаўлення правоў на кіраванне аўтамабілем – тое, што Кастусь Жукоўскі нібыта парушыў правілы дарожнага руху ў Добрушы. Сам журналіст сваю віну адмаўляе, заяўляе пра тое, што пераслед абумоўлены помстай з боку праваахоўнікаў:

– Як сказаў мне праваабаронца Леанід Судаленка, за што яму вялікі дзякуй, што ён асабіста не бачыць на тых відэа парушэнняў, дзе ДАІ мяне пазбавіла правоў, за якія маглі б пазбавіць правоў. Я бачу тут пераслед за маю дзейнасць, за справы звязаныя з журналістыкай.

Кастусь Жукоўскі заўважае, што супрацоўнікі ДАІ не прадастаўляюць яму матэрыялы справы, паводле якой ён быў пазбаўлены правоў кіроўцы. А гэта, на ягоную думку, сведчыць пра сфабрыкаваны характар пратаколаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель