На гомельскага грамадскага актывіста завялі крымінальную справу



Гомельскага грамадскага актывіста Генадзя Падальніцкага абвінавачваюць у прычыненні менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Распачатая крымінальная справа. Актывіст знаходзіцца пад падпіскай аб нявыедзе. Праваабаронца Алесь Яўсеенка лічыць, што сапраўдная прычына пераследу – дзейнасць актывіста ў Беларускім Нацыянальным Кангрэсе і ініцыятыве «Народны кантроль».

Пракурор сваёй пастановай пастанавіў, што ў дзеяннях Падальніцкага назіраюцца прыкметы, што ён уяўляе пагрозу грамадству і дзяржаве. Уяўляеце? Падальніцкі, інвалід ІІ групы з наборам хвароб, уяўляе пагрозу дзяржаве і грамадству. У сувязі з гэтым можна зрабіць выснову, што ён уяўляе пагрозу для гэтага рэжыму і для гэтай дзяржавы, а не па тым факце, па якім пачалі крымінальную справу.

Генадзь Падальніцкі распавядае, што яго абвінавачваюць у збіцці маці. Але актывіст сцвярджае, што не мог нанесці пашкоджанні.

Яе прывезлі ў шпіталь, ніякіх пабояў няма, нічога няма на ёй. Застарэлая рана на назе. Мая маці атрымала раненне яшчэ ў тым годзе, гэта раненне нагі. Яна ўдарылася аб бардзюр і ёй рабілі аперацыю. Вось з гэтай раны мяне і зрабілі бандытам. У пастанове ёсць, што я яе біў рукамі і нагамі. Паглядзіце на мяне і паглядзіце на маю маці. Што было б, калі б я калісьці кагосьці ўдарыў.

Генадзь Падальніцкі – іналід ІІ групы. Ён з’яўляецца актывістам грамадскай кампаніі «Народны кантроль», сябры якой змагаюцца з уладамі за свае маёмасныя правы.

Беларускае Радыё Рацыя