Гомельскага грамадскага актывіста Васілія Палякова асудзілі паўторна



3ноў суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Арышт Васіль адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі.

Вядома, што актывіст абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу, піша @viasnaHomel.

Нагадем, 3 лістапада суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — пасля адбыцця арышту на свабоду Васіля не выпусцілі.

Падтрымаць актывіста: ІЧУ Гомель, 246027, Міжгародняя, 26, Палякову Васілю Паўлавічу.

вясна