Гомельскага журналіста аштрафавалі дзясяты раз за год



29 лістапада Кастуся Жукоўскага аштрафавалі дзясяты раз за год. Суд Чыгуначнага раёна Гомеля аштрафаваў журналіста-фрылансера на 30 базавых велічынь (690 рублёў) за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ без акрэдытацыі”. Гаворка ішла пра сюжэт на “Белсаце”. Пры гэтым журналіст перадаў суддзі даведку, што не працуе ў штаце “Белсата”, і спаслаўся на Канстытуцыю, якая дае права кожнаму збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Сюжэт з “Белсата” расказваў пра дрэнныя ўмовы працы на гомельскім прадпрыемстве, дзе вырабляюць пластыкавую ўпакоўку. У снежні журналіста чакае яшчэ адзін суд.

Беларускае Радыё Рацыя