Гомельская міліцыя аказалася бяссільнай



Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак атрымаў ліст са Следчага камітэта, у якім падведамляецце, што ані саміх рабаўнікоў, ані скрадзеныя рэчы міліцыя не знайшла. У 2012 годзе на Ігара Случака ў Гомелі напалі невядомыя, збілі і абрабавалі.

Slucak-693x400

Была пачата крымінальная справа. Але ніякіх вынікаў яна не мела. Затое, як згадвае Ігар Случак, калі у 2011 годзе ён хацеў правесці прэс-канферэнцыю ў Гомелі, прысвечаную стану беларускай мовы ў краіне, за дзень да прэс-канферэнцыі нейкі бомж паскардзіўся на Случака ў міліцыю і за ім  прыехаў з цэлы аўтобус АМОНу.

– Калі я хацеў правесці прэс-канферэнцыю па пытаннях беларускай мовы і яе выкарыстання, то мяне за дзень да гэтага мерапрыемства затрымаў нарад АМОНу за тое, што нейкі грамадзянін паведаміў, што я яго быццам штурхнуў і аблаяў. А калі сапраўдныя праблемы ў людзей, то няма на каго разлічваць.

“Нягледзячы на прынятыя меры ў ходзе папярэдняга расследвання ўстанавіць асобы, якія ўчынілі гэтае злачынства, рэальных сведкаў, а таксама месцазнаходжанне скрадзеных рэчаў не ўяўляецца магчымым,” – паведамляецца ў лісце са Следчага камітэта.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя