Гомельская “Талака” павіншавала гомельцаў з Калядамі



Сябры краязнаўчай арганізацыі рэканструявалі абрад Шчадравання. Талакоўцы наведалі рынак “Давыдаўскі” і кватэры, каб павіншаваць гараджанаў са святам.

Старшыня аб’яднання Пятро Цалка распавёў, што “Талака” распачала шчадраваць вельмі даўно.

– Другое тысячагоддзе гомельская «Талака» ходзіць калядаваць, шчадраваць па Гомлі. Гэта і ў 20 стагоддзі, і 21-ым стагоддзі. Такая добрая традыцыя – хадзіць, жадаць дабра ўсім, весяліць людзей. Усіх базарных людзей таксама віншуем, бо ў гэтае свята некаторыя працуюць, і ў іх праца як дом, таму да іх на працу як дадому прыходзім і віншуем.

Падчас шчадравання талакоўцы вадзілі казу, мядзведзя і спявалі калядныя песні, сабраныя на Гомельшчыне. За гэта шчадроўшчыкаў адарылі рознымі прысмакамі ці грашыма.

Беларускае Радыё Рацыя