Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова – на волі



Яе пакаралі штрафам на пяць базавых велічынь. На журналістку склалі два пратаколы па артыкулах 23.34 “Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемсва” і 23.4 “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы”.

Ларысу Шчыракову затрымалі 3 верасня. Ноч з 3 на 4 верасня яна правяла ў ізалятары часовага ўтрымання. Увесь дзень ейныя сябры і калегі дзяжурылі каля суда Гомельскага райвыканкама. Аднак увечары стала вядома, што суд будзе непасрэдна ў аддзеле ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама.

Беларускае Радыё Рацыя