Гомельская журналістка прапала, але потым знайшлася ў ізалятары



У чацвер днём перастала выходзіць на сувязь гомельская журналістка Ларыса Шчыракова. Яе сябры і калегі забілі трывогу.

Выявілася, што журналістка знаходзіцца ў гомельскім ізалятары часовага ўтрымання. Дзяжурны ІЧУ адмовіўся казаць, з якой прычыны яе затрымалі.

Шчыракову ўжо забіралі ў міліцыю на гэтым тыдні, склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП – нібыта за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». 30 жніўня Ларыса Шчыракова была на Маршы міру ў Гомелі ў якасці журналіста. Трэцяга верасня меў быць суд, але яго адклалі, бо адправілі пратакол на дапрацоўку.

У Шчыраковай ёсць сын 13 гадоў. Калі яе забіралі на гэтым тыдні ў міліцыю, то пагражалі адправіць сына ў прытулак. У міліцыі журналістыцы зрабілася блага, яе шпіталізавалі, а потым выпісалі.

Беларускае Радыё Рацыя