Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр на Палескай адзначае 15-годдзе



За гады дзейнасці галоўны апазіцыйны офіс вобласці прадастаўляў свае памяшканні дзясяткам партыяў і грамадскіх рухаў, сотням ініцыятываў.

^5885B2D1A6417F9A19F8367700721646310202F37AB72EC5BB^pimgpsh_fullsize_distr

Адзін з заснавальнікаў грамадска-палітычнага цэнтра Уладзімір Кацора мяркуе, што ў Гомелі большасць жыхароў ведае, дзе знаходзіцца апазіцыйны цэнтр:

— Апошнія год-два мы сталі больш працаваць у грамадска-культурным накірунку, бо менавіта гэты накірунак цяпер больш адкрыты і больш цікавіць актыў. І ўлады гэтаму не так супрацьдзейнічаюць, бо вымушаныя, не тое, што падтрымліваць, але хаця б не перашкаджаць культурніцкай нацыянальнай ідэі.

Палітык Віктар Карняенка адзначае важнасць Гомельскага грамадска-палітычнага цэнтра па вуліцы Палеская:

— У гэтым памяшканні ўпершыню публічна прагучалі імёны 2 кандыдатаў у прэзідэнты. Першым быў Домаш: і ідэя стварэння арганізацыі «Рэгіянальная Беларусь» і ягонае вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты прагучалі менавіта тут. Пасля тое самае было з Аляксандрам Мілінкевічам: партыя зялёных тут праводзіла сваё паседжанне, а менавіта яна першымі яго вылучыла.  

Дзейнасць грамадска-палітычнага цэнтра ў Гомелі па вуліцы Палеская, 52 знаходзіцца пад увагай спецслужбаў. Практычна у час кожнай выбарчай кампаніі тут праводзяцца ператрусы з канфіскацыяй тэхнікі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель