Гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі з’ехаў з Беларусі
Гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі з’ехаў з Беларусі.
Нядаўна, паводле словаў фрылансера, у Хойніцкім раёне падчас працоўнай камандзіроўкі на яго і грамадскага актывіста Барыса Анікеева быў здзейснены напад групай невядомых людзей. Аднак асноўнай прычынай ад’езду сталіся пагрозы ў дачыненні да ягоных блізкіх.
Гомелец Кастусь Жукоўскі супрацоўнічаў з тэлеканалам “Белсат”. У асноўным спецыялізаваўся на сацыяльных тэмах, за што неаднаразова пераследаваўся ў судовым парадку. Агульная сума штрафаў за “незаконны выраб прадукцыі СМІ” ў Кастуся Жукоўскага за 2018 год склала каля 7 тысяч долараў ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота Радыё Свабода