Гомельскі журналіст Яўген Меркіс на волі
Яго затрымалі ў сераду 12 жніўня каля дома. Журналіст атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.
Яўген Меркіс распавядае пра сваё знаходжанне ў ізалятары часовага ўтрымання:
– Мяне ўначы завезлі ў ІЧУ, дзе я ў камеры для дваіх спаў на падлозе, бо я быў трэцім. Мне прадставілі матрац і ўсё астатняе. Мяне асабіста не білі, ніякага фізічнага гвалту не ўжывалі. Але тых хлапцоў, якіх затрымлівалі ў панядзелак, аўторак, сераду, частка з іх як раз такі была са мной у чацвер на судах, яны расказвалі, што былі жорсткія збіцці з боку АМАПу, пасля затрымання іх усіх клалі тварам уніз на асфальце.
Таксама ў Гомелі вызвалілі палітыкаў Васіля Палякоў і Уладзіміра Няпомняшчых.
Беларускае Радыё Рацыя