Гомельскія дэмакраты 9 траўня ўскладуць кветкі да Вечнага агню



9 траўня гомельскія дэмакраты ўшануюць памяць ахвяраў Другой Сусветнай вайны ў час агульнагарадскога мітынга-рэквіема. Паводле намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова, гэтая акцыя стала ўжо традыцыяй:

– Каля Вечнага агню на Плошчы Працы мы ўскладзем вянок і кветкі ад дэмакратычных арганізацыяў. Гэтае мерапрыемства мае ўжо шматгадовую гісторыю, пачынаючы з 2006 ці 2007 года, мы кожны год ускладаем кветкі, таму што перамога – гэта тое свята, якое павінна ўсіх аб’ядноўваць, а не раз’ядноўваць.

У гады нямецкай акупацыі ў Гомелі быў створаны буйны канцэнтрацыйны лагер для ваеннапалонных, дзе загінула агулам каля 100 тысяч чалавек. На момант вызвалення абласнога цэнтру ў лістападзе 1943 году – горад быў практычна зруйнаваны.

Беларускае Радыё Рацыя