Гомельскія патрыёты дабіваюцца права правесці акцыю за незалежнасць



Гомельскія дэмакратычныя актывісты заклікаюць улады паспрыяць у правядзенні акцыі за незалежнасць 24 сакавіка. З нагоды 101-й гадавіны з моманту ўтварэння БНР група гомельцаў (грамадскіх дзеячаў, палітыкаў, журналістаў) накіравала ліст кіраўніку Гомельскага аблвыканкама Уладзіміру Дворніку. У лісце актывісты зазначаюць, што пасля анексіі Крыма і агрэсіі супраць Украіны яны неаднойчы прапаноўвалі правесці мітынгі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, подпіс якога сярод заяўнікаў, лічыць, што кіраўніцтва Беларусі толькі на словах абараняе незалежнасць.

Зараз мы нагадалі ў сваім звароце пра падзеі 2014-2015 гадоў. Таксама мы прапаноўвалі і раней правесці сумесныя акцыі за захаванне незалежнасці Беларусі. І зараз таксама прапаноўваем правесці мерапрыемства, прысвечанае 101-й гадавіне незалежнасці, зрабіць акцэнт на тым, што Беларусь – гэта суверэнная і непадзельная краіна, якая існуе і будзе існаваць.

У якасці месца для правядзення акцыі прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Гомеля разглядаюць плошчу імя Уладзіміра Леніна.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота: novychas.by