Гомельскія раварысты возьмуць удзел у “Веласіці-2014”



У Беларусі адбудзецца першы ўсерэспубліканскі роварны фестываль. Удзел у ім прымуць і гомельскія раварысты. Як паведаміла прадстаўніца  клубу “ВелаГомель” Алена Злотнікава, на велафестываль паедзе каля 20 гомельцаў.

– Мы едзем туды дзвюма групамі. Да Берасця едзем цягніком, а ўжо па горадзе будзем ездзіць на роварах. У праграме фестывалю: збор усіх удзельнікаў, якія маюць рэгістрацыйныя нумары, экскурсія па Берасці, конкурсная праграма, канцэрт, розыгрыш прызоў – у тым ліку і веласіпедаў.

Першы ўсебеларускі фестываль “Веласіці-2014” адбудзецца 26 ліпеня ў Берасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота СTV. by