Гомельскую актывістку Марысю Тульжанкову асудзілі на 15 сутак
Гомельскую актывістку і мастачку Марысю Тульжанкову асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Напярэдадні ў яе дома прайшоў вобшук. Суддзя Цэнтральнага раёна Алеся Осіпава пакарала Марысю Тульжанкову за ўдзел у акцыі 30 жніўня. Суд цягнуўся некалькі хвілін. Блізкія не змаглі патрапіць на пасяджэнне, паколькі ім паведамілі, што суд будзе праходзіць у РАУСе Цэнтральнага раёна. Марыся Тульжанкова на выхадзе з суда паспела сказаць, што лічыць арышт парушэннем сваіх правоў. Аднак канваір актывісткі не даў магчымасці ўзяць каментар у Тульжанковай.
– Парушаюцца мае правы, прычым, некалькі разоў.
Міліцыянт: Яна адміністрацыйна затрыманая. Марыя, ідзіце.
Марысю Тульжанкову затрымалі 12 кастрычніка ў Гомелі. Мастачку палохалі, што ў дачыненні да яе заведзеная крымінальная справа па арганізацыі масавых беспарадкаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота: svaboda.org